Надрукаваць гэтую старонку
06.08.2019

Місія МАГАТЭ Pre-OSART пачала працу на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Місія МАГАТЭ па разглядзе пытанняў эксплуатацыйнай бяспекі (Pre-PARTY) 5 жніўня 2019 г. пачала працу на Беларускай АЭС.

Мэтай дадзенай місіі з'яўляецца пацвярджэнне гатоўнасці дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» як эксплуатуючай арганізацыі да ўводу станцыі ў эксплуатацыю і далейшай надзейнай і бяспечнай эксплуатацыі энергаблокаў.

Каманда экспертаў МАГАТЭ разгледзіць 10 абласцей: «Лідарства і кіраванне на прадпрыемстве», «Эксплуатацыя АЭС, яе тэхнічнае абслугоўванне», «Тэхнічная падтрымка эксплуатацыі АЭС», «Навучанне і кваліфікацыя персаналу», «Радыяцыйная абарона, хімія, абмен вопытам эксплуатацыі», «Кіраванне аварыямі, аварыйнае планаванне і рэагаванне» і іншыя.

Праца місіі будзе доўжыцца да 22 жніўня 2019 г.

Місія МАГАТЭ Pre-OSART (Operational Safety Review Team – місія групы аналізу эксплуатацыйнай бяспекі) у адпаведнасці з рэгламентам МАГАТЭ праводзіцца для АЭС, якія будуюцца і ўводзяцца ў эксплуатацыю, да загрузкі ядзернага паліва.

Апошняя змена 06.08.2019