Надрукаваць гэтую старонку
30.04.2019

На першым блоку Беларускай АЭС завершана загрузка імітатараў ЦВС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

28 красавіка 2019 г. на энергаблоку №1 Беларускай АЭС паспяхова завершана загрузка 163 імітатараў цеплавыдзяляльных зборак (ЦВС).

Як паведамлялася раней, імітатары ЦВС з'яўляюцца дакладнай копіяй цеплавыдзяляльных зборак, цалкам паўтараюць іх канструкцыю, аднак не ўтрымліваюць ядзернага паліва.

Загрузка імітатараў ЦВС з'яўляецца найважнейшай ключавой падзеяй падрыхтоўкі рэактарнай ўстаноўкі да этапу халоднай і гарачай абкаткі.

 

Апошняя змена 30.04.2019