Надрукаваць гэтую старонку
30.10.2018

На канікулах – ў інфармацыйны цэнтр АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У дні восеньскіх канікул навучэнцы школ Гродзенскай вобласці актыўна наведваюць інфармацыйны цэнтр Беларускай АЭС.

Кожны дзень супрацоўнікі інфармацыйнага цэнтра АЭС праводзяць для школьнікаў па 2-3 экскурсіі.

Як працуе АЭС? Як выглядае ядзернае паліва? Ці небяспечна суседства з атамнай электрастанцыяй? Якія навучальныя ўстановы рыхтуюць супрацоўнікаў для АЭС? На гэтыя і многія іншыя пытанні ў даступнай форме адказваюць у інфармацыйным цэнтры. А адмысловае мультымедыйнае абсталяванне дазваляе нават зазірнуць унутр ядзернага рэактара і іншых найважнейшых аб'ектаў атамнай электрастанцыі! Але асаблівай цікавасцю ў юных наведвальнікаў карыстаюцца ровары-генератары, з дапамогай якіх можна не толькі выпрацаваць некаторую колькасць электраэнергіі, але і паспаборнічаць.

Школьныя канiкулы працягваюцца і ў інфармацыйным цэнтры АЭС чакаюць новых гасцей! Запісацца на бясплатную экскурсію можна па тэлефоне 8 (01591) 77 975.