Надрукаваць гэтую старонку

Наведванне інфармацыйнага цэнтра АЭС

 

 

Дарагія сябры!

Калі вы хочаце больш даведацца пра Беларускую АЭС,

Калі вас цікавіць атамная энергетыка,

Калі вам патрэбна інфармацыя пра тое, як працуе атамная электрастанцыя і як забяспечваецца яе бяспека,

Калі вы хочаце ведаць, дзе і якіх спецыялістаў рыхтуюць для работы на АЭС -

наведайце Інфармацыйныя цэнтры Беларускай атамнай электрастанцыі!

Па вашым жаданні мы правядзем цікавыя пазнавальныя экскурсіі або ў Інфармацыйным цэнтры АЭС у г. Астраўцы, або ў Інфармацыйным цэнтры АЭС, размешчаным у Вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС (ВТЦ) у непасрэднай блізкасці ад вытворчай пляцоўкі Беларускай атамнай электрастанцыі!

Склад экскурсійных груп - ад 1 да 30 чалавек.

Для таго, каб наведаць інфармацыйны цэнтр АЭС у Астраўцы,


дастатковай патэлефанаваць па нумары +375 1591 46 605 і ўзгадніць з нашымі спецыялістамі дату і час прыезду.

Наведванне інфармацыйнага цэнтру АЭС у ВТЦ ажыццяўляецца па папярэдняй пісьмовай заяўцы.

Заяўка складаецца ў адвольнай форме, з указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку наведвальнікаў, месца іх працы або вучобы, а таксама жадаемай даты і часу прыезду.

Заяўку трэба даслаць на электронны адрас Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.  за 7 дзён да прыезду і патэлефанаваць на нумар +375 1591 46 605 для таго, каб узгадніць дэталі прыезду.

Экскурсіі ў інфармацыйных цэнтрах праводзяцца БЯСПЛАТНА!

Адрас Інфармацыйнага цэнтру АЭС у г. Астраўцы: вул. Усходняя, 18 А.

Адрас Інфармацыйнага цэнтру АЭС у ВТЦ: г.Астравец, пляцоўка будаўніцтва Беларускай АЭС.

Схема праезду:

Мы працуем:

Панядзелак - чацвер з 8.00 да 16.42

Пятніца з 8.00 да 15.42

Субота, Нядзеля – ВЫХАДНЫ.