Надрукаваць гэтую старонку
18.05.2020

Оnline-інтэрактыў «Ты заўважыў, як змянілася планета?» пройдзе 19 мая

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Запрашаем удзельнічаць у online-інтэрактыве «Ты заўважыў, як змянілася планета? », які адбудзецца 19 мая ў 16:00.

Па сцвярджэнні навукоўцаў сярэднегадавая тэмпература на Зямлі за апошнія 100 гадоў вырасла на 0,6%, вылучэнне ў атмасферу СА2 з'яўляецца асноўнай прычынай парніковага эфекту, які выклікае глабальнае пацяпленне.

Рашучым крокам у барацьбе са зменай клімату стала падпісанае ў 2015 годзе Парыжскае пагадненне, да якога далучылася 196 краін, у іх ліку Беларусь. У краіне развіваюцца безуглеродныя крыніцы генерацыі: ўкараняюцца ўстаноўкі па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, рэалізуецца маштабны інавацыйны праект па ўзвядзенню атамнай электрастанцыі.

Як змянілася планета за апошнія гады? Чаму ўзімку няма снегу, нас накрываюць ураганы, а летам мучыць экстрэмальная спёка? Як спыніць глабальнае пацяпленне і катастрафічную змену клімату? Што такое «зялёны квадрат»? У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі змогуць даведацца пра экалагічнасць атамнай энергетыкі і ўкладзе атамных тэхналогій у прадухіленне развіцця глабальнага пацяплення.

У якасці экспертаў на online-інтэрактыве выступяць:

Ірына Панядзельнiк - стваральнік і каардынатар ініцыятывы «Моладзь за ўстойлівае развіццё», каардынатар фэсту «ВузЭкэФэст» у Беларусі і PR менеджэр ў праекце TeRRIFICA Belarus, адна з 100 маладых кліматычных актывістаў, якія атрымалі «зялёныя квіткі» - запрашэнне на Маладзёжны саміт па клімаце ў ААН;

Андрэй Піліпчук - экспэрт у галіне аховы навакольнага асяроддзя; аўтар нарматыўных прававых актаў і стратэгічных дакументаў па паляпшэнню якасці атмасфернага паветра, зніжэнні выкідаў забруджвальных рэчываў і парніковых газаў у атмасфернае паветра, маніторынгу атмасфернага паветра, змякчэнні наступстваў змяненняў клімату, ахове азонавага пласта.

Надзея Зданевіч - вядучы інжынер упраўлення тэхнічнага суправаджэння ДВА «Белэнерга», эксперт па палівавыкарыстанню і абыходжанню з радыеактыўнымі адходамі.

Арганізатары мерапрыемства: Дзяржкарпарацыя «Расатам» пры падтрымцы Інфармацыйнага цэнта па атамнай энергіі, Расійскага цэнтра навукі і культуры, ДВА «Белэнерга».

Для актыўных удзельнікаў - цікавыя віктарыны і прызы! Удзел бясплатны. Рэгістрацыя па спасылцы. Сачыце за абнаўленнямі на Facebook

Апошняя змена 18.05.2020