Надрукаваць гэтую старонку
03.02.2020

Ядзерная энергетыка ў 2019 годзе

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Па дадзеных Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) у 2019 годзе былі ўведзены ў эксплуатацыю шэсць новых ядзерных блокаў.

На 31 снежня 2019 года ў свеце дзейнічала 450 ядзерных рэактараў з агульнай устаноўленай чыстай магутнасцю 398,9 ГВт.

У 2019 годзе магутнасць атамных электрастанцый павялічылася на 2,5 ГВт. У 2019 годзе энергія, вырабленая на атамных электрастанцыях, склала каля 10% ад генераванай у свеце энергіі.

У 2019 годзе ў свеце будавалася 53 новых ядзерных рэактара, у тым ліку адзінаццаць ў Кітаі і сем у Індыі.

Было ўведзена ў эксплуатацыю шэсць новых ядзерных блокаў і пачалося будаўніцтва яшчэ трох.

Апошняя змена 03.02.2020