Надрукаваць гэтую старонку
16.12.2016

Беларускія эколагі згодны праводзіць з літоўскімі калегамі сумесныя маніторынгі ў зоне БелАЭС

Крыніца:

Беларускія эколагі гатовы праводзіць з літоўскімі калегамі сумесныя маніторынгі ў зоне Беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў на брыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА старшыня савета Беларускага грамадскага аб'яднання "Экалагічная Ініцыятыва" Юрый Салаўёў.

Вопыт такой працы ў беларускіх і літоўскіх эколагаў ўжо ёсць. У якасці прыкладу Юрый Салаўёў прывёў сумесны маніторынг у Гродзенскай вобласці. "У нас быў цудоўны вопыт, калі супрацоўнікі нашай службы аналітычнага маніторынгу і кантролю Мінпрыроды разам з такой жа службай з Літвы праводзілі адборы і аналіз проб пасля ліквідацыі пахаванняў небяспечных адходаў. Вынікі былі практычна ідэнтычныя", - адзначыў ён, дадаўшы, што ніхто ў гэтым і не сумняваўся, таму што ў Літве стаяла практычна аналагічнае абсталяванне, працавалі аднолькавай кваліфікацыі спецыялісты. У цэлым сістэма радыяцыйнага экалагічнага маніторынгу ў Беларусі лічыцца адной з лепшых у свеце. Так, японскія калегі пасля аварыі на АЭС "Фукусіма" звярталіся менавіта да беларускіх калег за экспертнай падтрымкай у плане арганізацыі радыяцыйнага маніторынгу, нагадаў Юрый Салаўёў.

Апошняя змена 16.12.2016