Надрукаваць гэтую старонку
15.11.2016

Славацкія энергакампаніі гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю пры будаўніцтве і эксплуатацыі АЭС

Крыніца:

Прадстаўнікі славацкіх энергетычных кампаній з 15 па 18 лістапада наведаюць шэраг аб'ектаў электраэнергетыкі Беларусі. Запланаваны візіт на пляцоўку будаўніцтва Беларускай АЭС.

Славацкіх экспертаў пазнаёмяць з ходам будаўніцтва Беларускай АЭС, развіццём інфраструктуры Астраўца, тэхнічнымі параметрамі праекта Беларускай АЭС (АЭС-2006), мерамі па забеспячэнні бяспекі, абароны ад знешніх уздзеянняў. Падчас наведвання пляцоўкі будаўніцтва БелАЭС замежныя спецыялісты таксама даведаюцца аб мерапрыемствах, якія рэалізуюцца заказчыкам для кантролю якасці будаўнічых работ.

Перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў пачатку лістапада абмяркоўваліся падчас візіту ў Славакію дэлегацыі ДВА "Белэнерга" з удзелам прадстаўнікоў РУП "Беларуская АЭС", ААТ "Электроцентрмонтаж", ААТ "Цэнтраэнэргамантаж". Беларуская дэлегацыя азнаёмілася з вопытам будаўніцтва, эксплуатацыі і вываду з эксплуатацыі атамных электрастанцый.

Па выніках візіту ў якасці перспектыўных напрамкаў бакі адзначылі супрацоўніцтва па пытаннях будаўніцтва і эксплуатацыі АЭС, прыцягненне славацкіх інвестараў да ўдзелу ў праектах будаўніцтва гідраэлектрастанцый у Беларусі, прыцягненне беларускіх праектных, будаўніча-мантажных і наладачных арганізацый да рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сферы энергетыкі на тэрыторыі Славакіі, а таксама сумесную рэалізацыю інвестыцыйных праектаў у энергетычнай сферы.

Падчас візіту парафіраваны мемарандум аб супрацоўніцтве ў энергетычнай сферы паміж ДВА "Белэнерга", РУП "Беларуская АЭС" і кампаніяй STM Power (Славакія). Падпісанне гэтага дакумента прадугледжваецца ў бліжэйшы час.

Апошняя змена 15.11.2016