Надрукаваць гэтую старонку
19.12.2023

Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку пасля планава-папераджальнага рамонту

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У рамках праведзеных работ выканана перагрузка ў рэактар ядзернага паліва - у актыўную зону загружана 42 цеплавыдзяляльныя зборкі са свежым ядзерным палівам. Праведзена рэвізія абсталявання рэактарнай устаноўкі, турбагенератара, галоўных цыркуляцыйных помпаў і іншага абсталявання і тэхналагічных сістэм, выкананы кантроль металу і дыягностыка зварных злучэнняў абсталявання. Рэалізаваны мерапрыемствы, накіраваныя на павышэнне надзейнасці і эфектыўнасці работы энергаблока.

Планава-папераджальны рамонт праводзіцца на атамных станцыях штогод - з мэтай падтрымання стабільнага працоўнага стану абсталявання.

Першы энергаблок БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплуатацыю 10 чэрвеня 2021 года. З моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму (3 лістапада 2020 года) блокам выпрацавана 18,5 млрд. квтг электраэнергіі.

Апошняя змена 19.12.2023