Надрукаваць гэтую старонку
30.11.2023

Пасяджэнне Камісіі дзяржаў-удзельніц СНД па выкарыстанні атамнай энергіі ў мірных мэтах прайшло на Беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі профільных міністэрстваў і ведамстваў Беларусі, Расіі, Казахстана, Узбекістана, Таджыкістана, Кыргызстана, прадстаўнікі дзяржкарпарацыі «Расатам».

Былі разгледжаны міжнародныя праграмы і праекты супрацоўніцтва, абмяркоўваліся перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў атамнай энергетыцы і сумежных галінах. Па ўсіх абмяркоўваемых пытаннях будуць прыняты канкрэтныя рашэнні, накіраваныя ў саветы кіраўнікоў урадаў краін СНД.

Удзельнікі пасяджэння азнаёміліся з беларускім вопытам у сферы развіцця атамнай энергетыкі і наведалі аб'екты Беларускай атамнай электрастанцыі.

Апошняя змена 30.11.2023

Галерэя малюнкаў