Надрукаваць гэтую старонку
31.10.2023

Дэфектаскапісты Беларускай АЭС сталі пераможцамі Усерасійскага конкурсу

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Фінальны этап Усерасійскага конкурсу па неразбуральным кантролі «Дэфектаскапіст 2023» прайшоў 23-25 кастрычніка 2023 года ў Маскве ў рамках Расійскага прамысловага тыдня і X Міжнароднага прамысловага форуму «Тэрыторыя NDT. Неразбуральны кантроль. Выпрабаванні. Дыягностыка» ў ЦВК «Экспацэнтр» на Чырвонай Прэсне.

У конкурсе прынялі ўдзел і работнікі Беларускай АЭС: Станіслаў Жыхар, вядучы інжынер па неразбуральных метадах кантролю, Павел Дарагакупец, вядучы інжынер групы тэхнічнага кантролю і Дзмітрый Мытнік, старшы майстар групы неразбуральнага кантролю металаў.

Па выніках конкурсу перамогу ў намінацыі «Радыёцыйны кантроль» атрымаў Станіслаў Жыхар.

Павел Дарагакупец стаў першым у намінацыі «Візуальны і вымяральны кантроль».

Нагадаем, што спецыялісты Беларускай АЭС спачатку сталі найлепшымі ў адборачным этапе конкурсу, які прайшоў з 19 па 21 ліпеня 2023 г. у горадзе Мінску. А зараз пацвердзілі званне лепшых і ў фінале!

Віншуем калег з поспехам і жадаем далейшых прафесійных перамог!

Апошняя змена 31.10.2023