На экскурсіях у цэнтры ўжо пабывалі школьнікі з Мінска, Маладзечна, Смаргоні, Ашмян, Дзятлава, Свіслачы, Ліды, Гродна, Астраўца, дзіцячага аздараўленчага цэнтра «Зубраня» і іншых школ рэспублікі.
У сценах інфармацыйнага цэнтра дзеці даведаюцца аб атамнай энергетыцы і атамнай станцыі, яе ўладкаваннi і бяспецы. А яшчэ атрымліваюць інфармацыю аб прафесіях, запатрабаваных на АЭС і ВНУ, якія займаюцца падрыхтоўкай кадраў для атамнай энергетыкі.
Яшчэ адным «бонусам» наведвання інфацэнтра, з'яўляецца магчымасць убачыць АЭС зблізку і зрабіць на яе фоне памятнае фота.
Наведаць інфармацыйны цэнтр АЭС не складана. Дастаткова пакінуць заяўку на Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. і ўзгадніць з работнікамі аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязей прадпрыемства свабодную дату і час прыезду па тэлефоне 8 (01591) 46 605.
Больш падрабязна аб інфармацыйным цэнтры Беларускай АЭС, час працы і схема праезду тут.