З моманту падключэння блока да аб'яднанай энергасістэмы і да канца бягучага года агульны аб'ём вытворчасці электраэнергіі блокам ацэньваецца ў 6 млрд кВтг.
З запускам двух энергаблокаў БелАЭС краіна зможа замяшчаць каля 4,5 млрд м. куб газу ў год.
Беларусь стала першай замежнай пляцоўкай, дзе дзяржкарпарацыя «Расатам» пабудавала АЭС з вода-вадзянымі рэактарамі пакалення «3+» – з павышанымі характарыстыкамі бяспекі.
Праект заклаў аснову для развіцця новага для Беларусі высокатэхналагічнага сектара - атамнай энергетыкі. Гэта не толькі гарант энергетычнай бяспекі нашай краіны ў гарызонце бліжэйшых дзесяцігоддзяў, але і вялікі крок у тэхналагічным развіцці нацыянальнай эканомікі, і, значыць, - павышэнні якасці жыцця людзей.