Надрукаваць гэтую старонку
22.12.2021

На БелАЭС пачалася загрузка ядзернага паліва ў рэактар другога энергаблока

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

22 снежня ў 10.11 у актыўную зону рэактара другога энергаблока атамнай станцыі загружана першая цеплавыдзяляльная зборка са свежым ядзерным палівам.

Такім чынам пакладзены пачатак важнага этапу праекта - фізічнаму пуску блока, галоўная задача якога - пацвердзіць надзейнасць і бяспеку яго працы на праектных параметрах.

Усяго ў рэактар будзе загружана 163 цеплавыдзяляльныя зборкі. Кожная складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. Вага паліва ў адной цеплавыдзяляльнай зборцы - 571 кг.

Пасля гэтага пачнуцца работы па зборцы і ўшчыльненні рэактара з правядзеннем неабходных гідраўлічных выпрабаванняў. Далей трэба будзе правесцi не менш адказную працу па падрыхтоўцы блока да энергетычнага пуску, яго ўключэнне ў энергасістэму краіны, доследна-прамысловую эксплуатацыю.

Увод другога энергаблока ў прамысловую эксплуатацыю адбудзецца ў 2022 годзе.

Апошняя змена 22.12.2021

Галерэя малюнкаў