Надрукаваць гэтую старонку
03.06.2021

Беларускую АЭС наведала дэлегацыя Агенцтва па ядзерным рэгуляванні Турэцкай Рэспублікі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Спецыялісты Агенцтва ядзернага рэгулявання Турэцкай Рэспублікі (NDK), сумесна з прадстаўнікамі Дзяржатамнагляду МНС Рэспублікі Беларусь, наведалі Беларускую АЭС у рамках візіту турэцкай дэлегацыі ў Рэспубліку Беларусь.  

Супрацоўніцтва ажыццяўляецца ў рамках Мемарандума аб узаемаразуменні паміж Дэпартаментам па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і Агенцтвам па ядзерным рэгуляванні Турэцкай Рэспублікі аб супрацоўніцтве і абмене інфармацыяй у галіне ядзернай бяспекі і радыяцыйнай абароны.

Падчас візіту спецыялісты NDK азнаёміліся з бягучым статусам блокаў 1 і 2 Беларускай АЭС, працэсам ліцэнзавання АЭС рэгулятарнымі органамі, працай персаналу блокавага пульта кіравання, сістэмай падрыхтоўкі персаналу Беларускай АЭС, абсталяваннем вучэбна-матэрыяльнай базы.

Падводзячы вынікі візіту на Беларускую АЭС, віцэ-прэзідэнт NDK Огуз Кан адзначыў: «Было вельмі карысным убачыць аналаг пульта кіравання энергаблокам -- поўнамаштабны трэнажор. Такі ж мы маем у Турцыі на стадыі будаўніцтва АЭС. Таксама мы ўбачылі добра праведзеную вамі працу як на стадыі будаўніцтва, так і на этапе доследна-прамысловай эксплуатацыі.

Мы пазнаёміліся з вопытам нашых беларускіх калег і вернемся ў Турцыю з вельмі добрымі ўражаннямі аб вашай станцыі і вашай працы ў цэлым»

Апошняя змена 03.06.2021