Надрукаваць гэтую старонку
02.06.2021

Выдадзена ліцэнзія на эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Калегіяй МНС прынята рашэнне аб унясенні дапаўнення ў ліцэнзію Беларускай АЭС на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай энергіі, якое дазваляе прыступіць да прамысловай эксплуатацыі першага энергаблока.

Рашэнне грунтуецца на заключэнні Дзяржатамнагляду, станоўчых выніках экспертызы дакументаў, якія абгрунтоўваюць бяспеку, і ацэнкі адпаведнасці заяўніка ліцэнзійным патрабаванням і ўмовам.

Экспертызу бяспекі выконваў Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» НАН Беларусі па тэхнічным заданні Дзяржатамнагляду, ацэнку адпаведнасці - непасрэдна Дзяржатамнагляд.

Па матэрыялах прэс-службы МНС

Апошняя змена 02.06.2021