Надрукаваць гэтую старонку
05.04.2021

Місія тэхнічнай падтрымкі САА АЭС пачала працу на другім энергаблоку БелАЭС

Крыніца: Отдел информации и общественных связей

З 5 па 13 красавіка 2021 года эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС), правядуць місію тэхнічнай падтрымкі па ацэнцы эксплуатацыйнай гатоўнасці другога энергаблока БелАЭС.

Эксперты ацэняць эфектыўнасць арганізацыйнай структуры і адміністрацыйнага кіравання другім энергаблокам, прааналізуюць умовы падрыхтоўкі персаналу, правядуць маніторынг радыяцыйнай і супрацьпажарнай абароны, а таксама сістэмы тэхнічнага абслугоўвання энергаблока.

Акрамя прадстаўнікоў САА АЭС у экспертную групу ўваходзяць спецыялісты дзеючых АЭС Расіі, Балгарыі, ААЭ, Турцыі.

Апошняя змена 05.04.2021