Надрукаваць гэтую старонку
31.03.2021

Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Пасля выканання рэгламентных работ 31 сакавіка ў 14.42 першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку. Ідзе павышэнне магутнасці рэактарнай устаноўкі да намінальнай.

У адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, на першым энергаблоку будуць працягнуты рэгламентныя работы і выпрабаванні.

Пачалася падрыхтоўка да правядзення комплекснага апрабавання абсталявання энергаблока на намінальнай магутнасці рэактарнай устаноўкі. Чакаецца, што да гэтыя работы спецыялісты пачнуць у сярэдзіне красавіка.

Апошняя змена 31.03.2021