У сустрэчы прынялі ўдзел: намеснік дырэктара філіяла «Інжынерны цэнтр» Грузінаў Павел Уладзіміравіч, начальнік аддзела інфармацыйных сістэм Пузырын Сяргей Аляксандравіч, начальнік аддзела ўпраўлення рэсурсам і мадэрнізацыі РУП «Беларуская АЭС» Лебедзеў Уладзімір Алегавіч, намеснік начальніка ўпраўлення вытворча-тэхнічнай камплектацыі Суздалёў Міхаіл Анатольевіч, намеснік начальніка цэха сувязі Трамбавіч Алег Уладзіміравіч.
У ходзе пасяджэння спецыялісты філіяла «Інжынерны цэнтр» падзяліліся вопытам цыфравізацыі бізнес працэсаў вытворча-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства з выкарыстаннем ІАСУ на платформе SAPERP. Былі закрануты пытанні аўтаматызацыі вядзення рэестра абсталявання, тэхнічнага абслугоўвання і рамонту абсталявання (ЅАРТОРО), матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння (ЅАРММ). Таксама калегі-энергетыкі азнаёміліся з арганізацыяй перадпраектных работ пры стварэнні новых інфармацыйных сістэм на базе Saperpі праектнай метадалогіяй ASAP.