Надрукаваць гэтую старонку
15.03.2021

Першы энергаблок БелАЭС уключаны ў сетку

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Пасля паспяховага завяршэння даследаванняў ксенонавых пераходных працэсаў у рэактарнай устаноўцы першы энергаблок БелАЭС 14 сакавіка ўключаны ў сетку.

Рэактарная ўстаноўка выведзена на намінальны ўзровень магутнасці.

У адпаведнасці з праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі, да 5 красавіка на першым энергаблоку плануецца правесці выпрабаванні рэактарнай устаноўкі як у стацыянарным рэжыме, так і дынамічныя выпрабаванні на розных узроўнях магутнасці з разгрузкай энергаблока, у тым ліку да нулявога ўзроўню магутнасці.

Апошняя змена 15.03.2021