Надрукаваць гэтую старонку
03.02.2021

Першы энергаблок БелАЭС выпрацаваў першы мільярд кілават-гадзін электраэнергіі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Першы энергаблок Беларускай атамнай станцыі з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму краіны выпрацаваў першы мільярд кВтч электраэнергіі.

У цяперашні час на першым блоку працягваецца этап доследна-прамысловай эксплуатацыі, праводзіцца тэставанне сістэм і абсталявання на намінальным узроўні магутнасці.

З уводам двух энергаблокаў БелАЭС у прамысловую эксплуатацыю выпрацоўка электраэнергіі складзе каля 18 млрд кВтг у год. Станцыя забяспечыць каля 40% унутраных патрэбаў у электраэнергіі і дазволіць штогод замяшчаць парадку 4,5 млрд куб.м прыроднага газу.

Апошняя змена 03.02.2021