Надрукаваць гэтую старонку
02.02.2021

Зацверджаны Нацыянальны план выканання рэкамендацый МАГАТЭ па развіцці інфраструктуры ядзернай энергетыкі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Урадам зацверджаны Нацыянальны план мерапрыемстваў па выкананні рэкамендацый і прапаноў місіі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) па комплекснай ацэнцы развіцця інфраструктуры ядзернай энергетыкі Рэспублікі Беларусь (IНIР 3).

План сфарміраваны ў адпаведнасці з рэкамендаванай МАГАТЭ метадалогіяй, з улікам прапаноў беларускіх арганізацый, уцягнутых у рэалізацыю ядзернай энергетычнай праграмы.

Місія МАГАТЭ прайшла ў Беларусі з 24 лютага па 4 сакавіка 2020 года. Па яе выніках група экспертаў агенцтва прадставіла справаздачу, якая змяшчае рэкамендацыі і прапановы па далейшым развіцці нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі. Яны накіраваны на ўмацаванне заканадаўчай базы ў сферы ядзернай энергетыкі, удасканаленне інтэграванай сістэмы кіравання эксплуатуючай арганізацыі і рэгулюючага органа, распрацоўку канцэпцыі забеспячэння тэхнічнага абслугоўвання Беларускай АЭС і інш.

Праца над рэалізацыяй атрыманых рэкамендацый пачалася ў Беларусі да атрымання афіцыйнай справаздачы МАГАТЭ па выніках місіі. Частка з іх ужо выканана.

Апошняя змена 02.02.2021