Надрукаваць гэтую старонку
02.02.2021

Дзяржатамнагляд правядзе серыю мерапрыемстваў аб інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі

Крыніца: БелТА

Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляд) правядзе цыкл інфармацыйных мерапрыемстваў аб фарміраванні інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржатамнаглядзе.

Спецыялісты раскажуць аб дзяржаўным наглядзе ў кантэксце падрыхтоўкі да камерцыйнай эксплуатацыі першага энергаблока БелАЭС, сістэме нарматыўных прававых актаў у галіне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і яе эвалюцыі, дзяржрэгуляванні ў галіне забеспячэння фізічнай ядзернай бяспекі, уліку і кантролю ядзерных матэрыялаў.

Акрамя таго, Дзяржатамнагляд прадставіць інфармацыю аб падзеях на АЭС: якія бываюць, як класіфікуюцца, як на іх рэагуюць, аб ліцэнзаванні энергаблока №1, дзяржрэгуляванні і наглядзе ў галіне забеспячэння бяспекі пры абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі ў Беларусі, законе «Аб радыяцыйнай бяспецы».

Большасць мерапрыемстваў будзе арганізавана на пляцоўцы БЕЛТА. Адкрывае цыкл брыфінг «Міжнародныя падыходы да фарміравання інфраструктуры ядзернай і радыяцыйнай бяспекі і іх рэалізацыя ў Беларусі» 27 студзеня.

Апошняя змена 02.02.2021