Надрукаваць гэтую старонку
14.12.2020

Больш за 200 выпрабаванняў і даследаванняў выканана на першым энергаблоку БелАЭС на этапе энергапуску

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дадзены этап прадугледжвае правядзенне найбольш важных эксплуатацыйных выпрабаванняў, у тым ліку праверку адпаведнасці фізічных параметраў і характарыстык абсталявання і сістэм праектным у стацыянарных і пераходных рэжымах працы энергаблока.

Ключавыя задачы ў рамках выпрабаванняў выкананы. У найбліжэйшыя дні этап энергетычнага пуску плануецца завяршыць, энергаблок зноў падключаць да сеткі. Ідзе падрыхтоўка да пераходу на наступны этап - доследна-прамысловай эксплуатацыі.

Апошняя змена 14.12.2020

Медыя