Надрукаваць гэтую старонку
09.12.2020

Традыцыя тварыць дабро

Крыніца: Отдел информации и общественных связей

У апошні месяц года, напярэдадні навагодніх і калядных святаў, прынята дарыць падарункі. Першасная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» вырашыла зрабіць свае падарункі самым маленькім жыхарам нашай краіны - пацыентам педыятрычнага аддзялення для неданошаных нованароджаных ГУ РНПЦ «Маці і дзіця».

Па ініцыятыве пярвічкі у рамках акцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня неданошаных дзяцей, набыты і перададзены малым пластыр «Омнiпаласт» на тканкавай аснове, судакрэм, вільготныя сурвэткі і іншыя жыццёва неабходныя рэчы. Акрамя таго, у «жаночы клуб» г.Астраўца было перададзена шмат пражы 100% воўны, з якой мясцовыя рукадзельніцы звязалі і перадалі дзецям цацкі, носочкі і пледы. Многія супрацоўнікі атамнай станцыі аказалі дапамогу самастойна - пералічылі грошы на рахунак Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання бацькоў неданошаных дзяцей «Рана».

Падобныя мерапрыемствы ўжо сталі добрай традыцыяй. Аналагічную акцыю першасная арганізацыя грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» праводзіла і ў мінулым, 2019 годзе. Традыцыя будзе працягвацца.

Апошняя змена 09.12.2020