Надрукаваць гэтую старонку
02.11.2020

Як БелАЭС пераплялася з лёсамі людзей? Тэлеканал АНТ рыхтуе дакументальны фільм

Крыніца: АНТ

Гісторыя аднаго з герояў дакументальнага фільма, які тэлеканал АНТ рыхтуе да паказу, мае шырокую геаграфію. Родам з Украіны, ён бачыў, як запускаюць атамныя станцыі ў Расіі, сам станавіўся удзельнікам пускаў рэактараў ў Кітаі і Індыі.

Апошнія 6 гадоў Аляксандр Канюк працуе ў Беларусі. Перад ім быў увесь свет, але ён сам прыняў рашэнне пераехаць у Астравец на атамную станцыю, якая будуецца. Сёння ён бачыць у ёй і будучыню сваёй сям'і, і, вядома, будучыню ўсёй краіны.

Як моцна наша атамная станцыя ўжо пераплялася з лёсамі людзей - у нашай другой серыі анонсу да дакументальнага фільма «Станцыя».

Апошняя змена 02.11.2020

Медыя