Надрукаваць гэтую старонку
06.07.2020

Супрацоўнікі беларускай АЭС прынялі ўдзел у мерапрыемствах Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

3 ліпеня 2020 г. у горадзе Астраўцы прайшлі ўрачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Адкрылася праграма святочных мерапрыемстваў мітынгам ля помніка воінам-вызваліцелям, у якім прынялі ўдзел і прадстаўнікі працоўнага калектыву прадпрыемства на чале з намеснікам генеральнага дырэктара па агульных пытаннях В. Э. Сенюцем.

Разам з прадстаўнікамі іншых прадпрыемстваў і арганізацый Астраўца, супрацоўнікі беларускай АЭС ушанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне хвілінай маўчання і ўскладаннем кветак да помніка.

Апошняя змена 06.07.2020