Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

25.06.2020

Беларусь і Венгрыя маюць намер пашыраць супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы

Крыніца: БелТА

Беларусь і Венгрыя маюць намер пашыраць супрацоўніцтва ў атамнай энергетыцы. Перспектывы ўзаемадзеяння дзвюх краін абмяркоўваліся на сустрэчы міністра энергетыкі Віктара Каранкевіча і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Венгрыі ў Беларусі Жолта Чуторы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Мінэнерга.

Гаворка ішла аб рэалізацыі падпісанага 5 чэрвеня 2020 года ў Мінску Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам энергетыкі Беларусі і апаратам прэм'ер-міністра Венгрыі. У прыватнасці, абмеркаваны магчымасці прыцягнення беларускіх арганізацый да будаўніцтва ў Венгрыі аб'ектаў інфраструктуры атамнай электрастанцыі "Пакш-2". Бакі таксама дамовіліся аб узаемадзеянні ў сферы падрыхтоўкі кадраў для АЭС. У найбліжэйшы час будзе прапрацавана пытанне аб фарміраванні адпаведных праграм навучання і абмену спецыялістамі. Акрамя таго, разгледжаны магчымасці партнёрства ў галіне абыходжання з адходамі АЭС.

Плануецца, што да канца года Беларусь наведае венгерская дэлегацыя для дэталёвай адпрацоўкі дасягнутых дамоўленасцяў аб супрацоўніцтве. "Падчас гэтага візіту мы гатовы выпрацаваць практычныя рашэнні па тых напрамках, якія закладзены ў мемарандуме", - адзначыў Віктар Каранкевіч.

Жолт Чутора назваў важным узаемадзеянне дзвюх краін у атамнай энергетыцы і выказаў зацікаўленасць ва ўзаемавыгадным супрацоўніцтве. Амбасадар таксама распавёў, што венгерскі горад Гер'ен і беларускі Астравец плануюць падпісаць пагадненне аб пабрацімскіх сувязях. "Гэта, безумоўна, будзе садзейнічаць умацаванню супрацоўніцтва нашых краін", - падсумаваў ён.

Апошняя змена 25.06.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы