Надрукаваць гэтую старонку
12.05.2020

Загрузка ядзернага паліва на першым блоку БелАЭС плануецца ў ліпені - Мінэнерга

Крыніца: БелТА

Загрузка ядзернага паліва на першым энергаблоку Беларускай АЭС, з якой пачынаецца фізічны пуск, плануецца ў ліпені гэтага года, паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк на відэабрыфінгу ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Па графіку, пададзеным генпадрадчыкам, такая гатоўнасць будзе забяспечана ў ліпені", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Зараз ідзе падрыхтоўка да фізічнага пуску. Як падкрэсліў намеснік міністра, усе работы выконваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў, спешкі няма.

"Бяспека атамнай станцыі для нас галоўны прыярытэт. Пакуль мы не пераканаемся, што гатовы тэхналагічна (гатовы персанал, усе будынкі, збудаванні, фізічная абарона аб'екта), мы на гэты этап не пойдзем", - сказаў Міхаіл Міхадзюк.

Мінэнэрга Беларусі 6 мая паведаміла аб дастаўцы ядзернага паліва на пляцоўку АЭС. Партыя для пачатковай загрузкі ў рэактар першага энергаблока БелАЭС выраблена на Навасібірскім заводзе хімканцэнтратаў (уваходзіць у паліўную кампанію Расатама "ТВЭЛ").

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АСЭ). Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - у 2021-м.

Апошняя змена 12.05.2020