Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

08.05.2020

Уключана высакавольтная лінія 330 кВ «Беларуская АЭС - Стоўбцы» і новае абсталяванне 330 кВ падстанцыі «Стоўбцы»

Крыніца: Белэнерга

6 мая 2020 года была паспяхова рэалізавана праграма па ўводу ўпершыню ў працу высакавольтнай лініі 330 кВ «Беларуская АЭС - Стоўбцы». Гэта пятая высакавольтная лінія, якая злучае Беларускую АЭС з энергасістэмай. Усяго 7 высакавольтных ліній звязваюць размеркавальную прыладу Беларускай АЭС з энергасістэмай. Пяць з іх ужо ўключаны, яшчэ дзве («Беларуская АЭС - Маладзечна» і «Беларуская АЭС – Рось») трэба будзе ўключыць. Будаўніцтва названых высакавольтных ліній завершана, і па меры гатоўнасці асноўнага абсталявання і прылад рэлейнай абароны і супрацьаварыйнай аўтаматыкі на беларускай АЭС ажыццяўляецца іх увод у працу.

Арганізацыя сувязі Беларускай АЭС з падстанцыяй «Стоўбцы», акрамя будаўніцтва непасрэдна лініі электраперадачы, прадугледжвала рэканструкцыю існуючай падстанцыі 220 кВ «Стоўбцы» з арганізацыяй новай размеркавальнай прылады 330 кВ і пераводам падстанцыі на намінальны клас напружання 330 кВ. Акрамя таго, у аб'ём рэканструкцыі ўключана абсталяванне падстанцыі двума шунтавальнымі рэактарамі.

У рамках рэалізацыі праграмы па ўводу ў працу ВЛ 330 кВ «Беларуская АЭС - Стоўбцы» было ўпершыню пададзена напружанне на абсталяванне размеркавальнай прылады 330 кВ падстанцыі «Стоўбцы» , на аўтатрансфарматар 330/110/10 кВ магутнасцю 125 МВА і шунтуючы рэактар 10 кВ магутнасцю 20 МВар. У далейшым у рамках рэалізацыі трэцяй чаргі рэканструкцыі падстанцыі «Стоўбцы» прадугледжваецца ўстаноўка яшчэ аднаго аўтатрансфарматара і шунтуючага рэактара, а таксама будаўніцтва ВЛ 330 кВ «Баранавічы – Стоўбцы» для забеспячэння транзіту магутнасці «Беларуская АЭС – Стоўбцы – Баранавічы».

Апошняя змена 08.05.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы