Надрукаваць гэтую старонку
08.05.2020

На Рэспубліканскай дошцы гонару - будаўнікі АЭС і Астраўца

Крыніца: Астравецкая праўда

«У мэтах заахвочвання абласцей, раёнаў, гарадоў, раёнаў у гарадах, арганізацый і філіялаў за дасягненне у 2019 годзе высокіх вынікаў у сферы сацыяльна-эканамічнага развіцця пастанаўляю:

Прызнаць пераможцамі спаборніцтва і занесці на Рэспубліканскую дошку Пашаны:

... сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць у будаўніцтве, - адкрытае акцыянернае таварыства «Механізаваная калона № 43, г. Віцебск»? дзяржаўнае ўнітарнае камунальнае даччынае будаўнічае прадпрыемства «Касцюковіцкая перасовачная механізаваная калона № 260», адкрытае акцыянернае таварыства «Гроднапрамбуд»;

(З Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 красавіка 2020 года №136)

ААТ «Гроднапрамбуд» - адна з вядучых будаўнічых арганізацый не толькі нашай вобласці, але і ўсёй краіны. У апошнія гады яе працоўныя надзейна асталявалiсь на тэрыторыі Астравецкага раёна: з першага дня ўзвядзення Беларускай АЭС будаўнікі «Гроднапрамбуд» заняты на ўзвядзенні большасці аб'ектаў флагмана беларускай энергетыкі. А для стварэння сацыяльнай інфраструктуры горада, ўзвядзення жылля, устаноў адукацыі, культуры і спорту, іншых важных аб'ектаў у 2013 годзе ў ААТ «Гроднапрамбуд» створана адмысловае кіраванне «Гроднапрамбуд-Атам».

Больш падрабязна пра будаўнікоў акцыянернага таварыства мы яшчэ раскажам на старонках «Астравецкай праўды», а пакуль віншуем арганізацыю з занясеннем на Рэспубліканскую дошку Пашаны.

Апошняя змена 08.05.2020