Надрукаваць гэтую старонку
06.05.2020

На Беларускую АЭС дастаўлена ядзернае паліва

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

На пляцоўку будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі прыбыў састаў з ядзерным палівам для першага энергаблока.

На АЭС забяспечана неабходная тэхнічная гатоўнасць памяшканняў, абсталявання, сістэм і элементаў, а таксама арганізацыйная гатоўнасць персаналу станцыі да бяспечнага абыходжання са свежым ядзерным палівам. Да завозу паліва ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі аб'екты першага энергаблока перададзены пад ахову ўнутраных войскаў у штатным рэжыме.

У адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам спецыялісты Беларускай АЭС сумесна з генеральным падрадчыкам - АО IК АСЭ - забяспечаць прыёмку паліва і правядзенне яго ўваходнага кантролю.

Апошняя змена 06.05.2020