Надрукаваць гэтую старонку
30.04.2020

Віншаванне міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Віктара Каранкевіча з Днём Працы

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дарагія калегі! Паважаныя ветэраны!

Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым святам - Днём Працы!

Мiр і стваральная праца - найважнейшыя каштоўнасці беларускага народа, аснова падтрымання стабільнасці ў дзяржаве, гарантыя ўпэўненасці ў заўтрашнім дні.

Шматтысячны калектыў работнікаў энергетычнай сферы штодзённай працай забяспечвае стабільную працу адзінай энергасістэмы, надзейнае энерга- і газазабеспячэння спажыўцоў, уносіць значны ўклад у эканоміку краіны і дабрабыт нашых грамадзян.

Няхай гэтыя светлыя майскія дні прынясуць усім радасць і добры настрой. Ад усёй душы жадаю вам і вашым блізкім добрага здароўя, шчасця і далейшага поспеху ва ўсіх пачынаннях!

В.М.Каранкевiч,
Міністр энергетыкі
Рэспублікі Беларусь

Апошняя змена 30.04.2020