Надрукаваць гэтую старонку
29.04.2020

Калектыў Беларускай АЭС прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Больш за тысячу супрацоўнікаў усіх падраздзяленняў дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Традыцыйна работы разгарнуліся як на прамысловай пляцоўцы атамнай электрастанцыі, так і каля адміністрацыйных будынкаў прадпрыемства і вучэбна-трэніровачнага цэнтра АЭС. Работнікі атамнай электрастанцыі праводзілі работы па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на падведамных тэрыторыях.

Не засталіся без увагі супрацоўнікаў АЭС і аб'екты горада энергетыкаў Астраўца. Падчас суботніка былі прыбраны двары і прыдамавыя тэрыторыі ў новых мікрараёнах і грамадскіх месцах, а таксама тэрыторыя ўздоўж аўтамабільнай трасы, якая вядзе да АЭС.

Частка супрацоўнікаў Беларускай АЭС правяла суботнік на сваіх працоўных месцах.

Апошняя змена 29.04.2020

Галерэя малюнкаў