Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

14.04.2020

На першым энергаблоку Беларускай АЭС завяршыўся этап гарачай абкаткі рэактарнай устаноўкі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

На беларускай АЭС паспяхова завяршыўся адзін з найважнейшых этапаў праграмы падрыхтоўкі энергаблока №1 да ўводу ў эксплуатацыю – гарачая абкатка рэактарнай устаноўкі.

Найскладанейшы тэхналагічны працэс быў пачаты ў снежні 2019 года. На працягу ўсяго перыяду праведзена 242 розных выпрабаванні, асноўная мэта якіх - пацверджанне перад фізічным пускам энергаблока адпаведнасці сістэм і абсталявання ядзернага вострава праектным характарыстыкам пры працы на намінальных параметрах, а таксама пры разагрэве і расхалоджванні рэактарнай устаноўкі.

У ходзе гарачай абкаткі на працоўных параметрах праверана працаздольнасць ўсіх чатырох галоўных цыркуляцыйных помпаў, сістэм кіравання і абароны рэактарнай ўстаноўкі і электрасілкавання ўласных патрэб, продуўка уласнай парай галоўных параправодаў. Выкананы выпрабаванні галоўных ахоўных клапанаў парагенератараў, кампенсатара ціску і многія іншыя аперацыі.

Усё абсталяванне і тэхналагічныя сістэмы энергаблока, задзейнічаныя ў праграме выпрабаванняў, адпавядаюць праектным характарыстыкам. Наступны этап у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі энергаблока №1 да фізічнага пуску - рэвізія асноўнага і дапаможнага абсталявання першага і другога контураў.

Апошняя змена 14.04.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы