Надрукаваць гэтую старонку
30.03.2020

Беларуская АЭС прыняла ўдзел у «Тыдні лесу»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

28 сакавіка 2020 г. супрацоўнікі Дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» прынялі ўдзел у акцыі «Тыдзень лесу».

Гэта не першы ўдзел работнікаў атамнай электрастанцыі ў мерапрыемстве. Супрацоўнікі Беларускай АЭС з'яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі акцыі з 2013 года.  За гэты час атамшчыкі пасадзілі ні адзін гектар лесу ў Астравецкім раёне.

Сёлета атрад валанцёраў працаваў у Міхалішкаўскім лясніцтве. Работнікі лясніцтва, на чале з Яўгенам Волкавым, паклапаціліся аб наяўнасці інвентара, саджанцаў хвоі і прахалоднага бярозавіку.

Стараннямі работнікаў Беларускай АЭС лясныя ўгоддзі Астраветчыны папоўніліся яшчэ адным гектарам, на якім былі пасаджаныя 6 тысяч маладых саджанцаў хвоі.

Апошняя змена 30.03.2020

Галерэя малюнкаў