Надрукаваць гэтую старонку
25.03.2020

Супрацоўнікi Беларускай АЭС аказалі дапамогу пажылым людзям

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Дабрачынную акцыю па аказанні дапамогі пажылым людзям правялі на Беларускай АЭС па ініцыятыве першаснай арганізацыі Беларускага саюза жанчын.

У рамках акцыі жанчыны прадпрыемства сабралі шкарпэткі, прасціны, навалачкі, пялёнкі, памперсы, ручнікі. Усё гэта, а таксама свежая выпечка, прысмакі і многае іншае было перададзена ў Міхалішкаўскую ўчастковую бальніцу Астравецкага раёна, у якой знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні пажылыя людзі, якія засталіся без апекі.

На жаль, у сувязі з карантынам, наведаць пажылых людзей асабіста не ўдалося. Тым не менш, галоўны ўрач бальніцы Генрых Генрыхавіч Калтан запэўніў гасцей з Беларускай АЭС, што ўсе падарункі будуць адданыя пацыентам бальніцы.

Удзельнікі дабрачыннай акцыі сабралі не толькі гатовыя да выкарыстання рэчы, але і пражу для вязання.  З яе ўдзельнікі «Жаночага клуба» Астравецкай школы мастацтваў звяжуць цёплыя рэчы, якія таксама будуць перададзены ў Міхалішкаўскую ўчастковую бальніцу.

Апошняя змена 25.03.2020