Надрукаваць гэтую старонку
12.03.2020

Паспяховы дэбют «атамных» экскурсаводаў

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Незвычайнае мерапрыемства прайшло 12 сакавіка 2020 года ў Інфармацыйным цэнтры АЭС. Упершыню экскурсію для наведвальнікаў правялі не супрацоўнікі цэнтра, а іх юныя памочнікі, удзельнікі сумеснага праекта Беларускай АЭС і гімназіі №1 г.Астраўца «Школа атамных экскурсаводаў».

Чацвёра навучэнцаў 10 класа гімназіі - Падмазава Аляксандра, Дземяшкевіч Павел, Часнойць Аляксандр і Глаўноў Кірыл - на працягу двух месяцаў пасля ўрокаў наведвалі інфармацыйны цэнтр АЭС, каб лепш вывучыць атамную электрастанцыю і расказаць пра яе сваім аднагодкам. Хлопцы захапляюцца фізікай, таму іх цікавасць да ўзводзімага побач з Астраўцом энергетычнага аб'екта цалкам вытлумачальна.

А першымі падапечнымі «атамных» экскурсаводаў сталі іх жа аднакласнікі.  І хоць у прысутнасці гледачоў голас у хлопцаў здрадніцкi задрыжаў, з першым іспытам экскурсаводы справіліся на дзясятку!

За што і былі ўзнагароджаныя апладысментамі.

Апошняя змена 12.03.2020

Галерэя малюнкаў