Надрукаваць гэтую старонку
10.03.2020

Памочнік Прэзідэнта правёў асабісты прыём на беларускай АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

10 сакавіка 2020 года ў дзяржаўным прадпрыемстве «Беларуская АЭС» правёў прыём па асабістых пытаннях памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Антонавіч Лаўрыновіч.

Пытанне супрацоўніка Беларускай атамнай электрастанцыі, які прыйшоў на прыём, датычылася ўтрымання і выгулу хатніх жывёл, а таксама стану дарог і пешаходных сувязяў у гістарычнай частцы горада Астраўца.

Усе пытанні былі ўважліва разгледжаны, па кожным дадзены канкрэтныя даручэнні і вызначаны тэрміны іх выканання.

Апошняя змена 10.03.2020