Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

06.03.2020

Жанчыны Беларускай АЭС прымалі віншаванні

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У дзяржаўным прадпрыемстве «Беларуская АЭС» адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня жанчын.

Ядзерную энергетыку прынята лічыць мужчынскай сферай дзейнасці. Аднак, на беларускай АЭС ужо працуе 516 жанчын і, мяркуючы па ўсім, гэта лічба не канчатковая. Калектыў атамнай станцыі працягвае прырастаць новымі кадрамі, і ў ім з'явіцца яшчэ нямала прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва.

Жанчыны Беларускай АЭС працуюць на самых адказных пасадах у розных падраздзяленнях прадпрыемства: ад аддзела кадраў да турбіннага і рэактарнага цэхаў.

«Толькі вы, жанчыны, здольныя ствараць сардэчную атмасферу на працы і ў сям'і, браць на сябе паўсядзённыя клопаты пра дом і дзяцей, быць для іх маральным прыкладам.  Бо ваша матчына любоў сапраўды бязмежная» - адзначыў у віншавальным слове генеральны дырэктар Міхаіл Васільевіч Філімонаў.

«Дзякуй Вам за ваш выключны інтэлект, за выбітны прафесіяналізм, за выканаўчасць, сабранасць і акуратнасць» - сказаў напрыканцы кіраўнік прадпрыемства.

Зразумела, былі ў гэты дзень і кветкі, і музычныя віншаванні, якія падрыхтавалі для сваіх калег прадстаўнікі мужчынскай паловы калектыву прадпрыемства.

Апошняя змена 06.03.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы