Надрукаваць гэтую старонку
04.03.2020

Намеснік генеральнага дырэктара МАГАТЭ наведаў Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

2 сакавіка 2020 года дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС» наведаў намеснік генеральнага дырэктара МАГАТЭ Міхаіл Валянцінавіч Чудакоў.

У суправаджэнні намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаіла Іванавіча Міхадзюка і генеральнага дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» намеснік генеральнага дырэктара МАГАТЭ наведаў інфармацыйны цэнтр атамнай электрастанцыі, азнаёміўся з падрыхтоўкай персаналу ў вучэбна-трэніровачным цэнтры АЭС, вывучыў ход збудавання энергаблокаў №1 і №2 Беларускай АЭС.

У заключнай частцы візіту адбыўся абмен думкамі па актуальных пытаннях рэалізацыі беларускай ядзернай энергетычнай праграмы.

Апошняя змена 04.03.2020