Надрукаваць гэтую старонку
27.02.2020

Аб правядзенні рабочай сустрэчы з дэлегацыяй Еўрапарламента

Крыніца: Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі 25 лютага 2020 г.сустрэліся з дэпутатамі Еўрапарламента – Вальдэмарам Тамашэўскім (Літва), Карын Карлсбра (Швецыя), Пятрас Аўштравічус (Літва), супрацоўнікамі Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Рэспубліцы Беларусь і апарата Еўрапейскага парламента. З беларускага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінэнерга, МЗС, РУП «Беларуская АЭС», ДВА «Белэнерга». Падчас сустрэчы, якая адбылася ў Мінэнерга, абмяркоўваліся пытанні супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы, у тым ліку звязаныя з рэалізацыяй праекта будаўніцтва Беларускай АЭС.

Дырэктар Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Васіль Палюховіч праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб ходзе збудавання Беларускай АЭС, аргументаваў неабходнасць увядзення ў энергасістэму рэспублікі энергакрыніцы на атамнай энергіі з улікам дыверсіфікацыі энергарэсурсаў, энергетычнай бяспекі і экалагічных пераваг (скарачэнне выкідаў парніковых газаў), якія будуць атрыманы пры ўводзе атамнай электрастанцыі ў эксплуатацыю. Было падкрэслена, што пры будаўніцтве і эксплуатацыі станцыі галоўным прыярытэтам з'яўляецца яе бяспека. Беларусь шчыльна працуе з МАГАТЭ ў рамках праграм тэхнічнага супрацоўніцтва, і ў цяперашнім мы прымаем місію МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы развіцця інфраструктуры ядзернай энергетыкі на фазе 3 (увод у эксплуатацыю).

У ходзе сустрэчы бакі абмяняліся думкамі па дадзеных пытаннях. Беларускі бок перадаў прадстаўнікам Еўрапарламента справаздачу па выніках экалагічнага маніторынгу ў зоне назірання Беларускай АЭС.

Мерапрыемства праходзіла ў рамках візіту дэлегацыі Еўрапарламента ў Рэспубліка Беларусь.

Апошняя змена 27.02.2020