Надрукаваць гэтую старонку
25.02.2020

Школьнікам аб бяспецы АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У Адзіны дзень бяспекі, які праходзіць у нашай краіне з 20 лютага па 1 сакавіка, асаблівай увагай у жыхароў і гасцей горада Астраўца карыстаецца інфармацыйны цэнтр атамнай электрастанцыі.

25 лютага 2020 года з экспазіцыяй цэнтра азнаёміліся настаўнікі і вучні Гервяцкай сярэдняй школы. Варта адзначыць, што навучэнцы розных класаў Гервяцкай школы з'яўляюцца частымі гасцямі ў інфармацыйным цэнтры АЭС. Цікавасць гервяцкіх школьнікаў тлумачыцца проста - побач з аграгарадком узводзіцца атамная электрастанцыя. Аднак, дзякуючы ведам, атрыманым у інфармацыйным цэнтры, аб бяспецы АЭС хлопцы ведаюць амаль усе. Таму і турботы з нагоды атамнага суседства не адчуваюць.

Апошняя змена 25.02.2020

Галерэя малюнкаў