Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

24.02.2020

Беларусь прымае місію МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы развіцця нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

У перыяд з 24 лютага па 4 сакавіка 2020 года Беларусь прымае місію МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы развіцця нацыянальнай інфраструктуры ядзернай энергетыкі на фазе 3 (IНIР 3).

На працягу двух тыдняў эксперты МАГАТЭ будуць аналізаваць інфраструктуру ядзернай энергетыкі Рэспублікі Беларусь па ўсіх 19 напрамках яе развіцця, пазначаных у дакуменце МАГАТЭ для «краін-пачаткоўцаў» у сферы ядзернай энергетыкі – «Milestones» («Вехі»). Экспертамі будуць разглядацца такія напрамкі, як падрыхтоўка кадраў у сферы ядзернай энергетыкі, кіраванне аварыямі і гатоўнасць да аварыйных сітуацый і рэагаванне на іх, праца з грамадскасцю, абыходжанне з радыеактыўнымі адходамі і адпрацаваным ядзерным палівам, радыяцыйная бяспека, заканадаўчая база, дзяржаўная палітыка ў галіне ядзернай энергетыкі і іншыя. 

Удзел у мерапрыемствах місii IНIР 3 прымаюць прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і арганізацый, уцягнутых у рэалізацыю нацыянальнай ядзернай энергетычнай праграмы і развіцці інфраструктуры ядзернай энергетыкі Рэспублікі Беларусь: Міністэрства энергетыкі, МНС, МЗС, Мінпрыроды, Мінадукацыі, НУ «Аб'яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны» НАН Беларусі, ДВА «Белэнерга», дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» і іншых.

У ходзе мерапрыемстваў місіі экспертамі МАГАТЭ будзе разгледжана падрыхтаваная беларускім бокам справаздача аб развіцці ўсіх кірункаў ядзернай інфраструктуры, а таксама будуць праведзены нарады ў фармаце інтэрв'ю з беларускімі экспертамі па кожным з гэтых напрамкаў. На падставе атрыманых дадзеных і інфармацыі групай экспертаў МАГАТЭ будзе падрыхтавана адпаведная справаздача па выніках місіі IНIР 3.

Апошняя змена 24.02.2020
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы