Надрукаваць гэтую старонку
10.12.2019

Навагодняя акцыя «Цуды на Каляды»

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Напярэдадні Калядаў і Новага года першасная ячэйка ГА «БРСМ» і Савет маладых спецыялістаў Беларускай АЭС праводзяць навагоднюю акцыю «Цуды на Каляды». Супрацоўнікі беларускай атамнай электрастанцыі заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у падобных дабрачынных мерапрыемствах.

Мэта дадзенай сацыяльнай акцыі - збор сродкаў на куплю абсталявання для развіццёвай сэнсарнага пакоя Астравецкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, а таксама адзення, цацак і канцылярскіх прылад для Варнянскага дзіцячага сацыяльнага прытулку.

Калі да гэтага Вы не прымалі ўдзелу ў дабрачыннасці, абавязкова паспрабуйце. Дапамога не бывае вялікай ці маленькай. Любая наша актыўнасць здольная змяніць многае!

Апошняя змена 10.12.2019