Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства

Беларуская атамная
электрастанцыя

Адрас:

Пляцоўка будаўніцтва атамнай электрастанцыі,

231201, г. Астравец, Гродзенская вобласць

Е-mail: belaes@belaes.by

Тэлефоны:

Прыёмная: +375 (1591) 4-53-59, fax: +375 (1591) 4-54-00

Аддзел кадраў: +375 (1591) 45-357; +375 (1591) 46-696

Бухгалтэрыя: +375 (1591) 46-358

06.12.2019

Спецыяльнасці па атамнай энергетыцы ў ВНУ трансфармуюцца пад патрэбнасці эканомікі - Дулінец

Крыніца: БелТА

Спецыяльнасці ў сферы атамнай энергетыкі ў ВНУ трансфармуюцца з улікам патрэб эканомікі. Аб гэтым паведаміла намеснік дырэктара Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі беларусі Лілія Дулінец падчас Дня атамных тэхналогій у БНТУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля прыняцця рашэння аб будаўніцтве АЭС у Беларусі асабліва актуальным стала кадравае пытанне. Акцэнт быў зроблены на падрыхтоўцы беларускіх спецыялістаў, у вядучых ВНУ краіны адкрыліся новыя спецыяльнасці. Першыя маладыя спецыялісты прыйшлі на Беларускую АЭС ужо ў 2013 годзе. Яны таксама запатрабаваны ў МНС, экалагічных і іншых арганізацыях.

"Цяпер мы не прырошчваем колькасць спецыяльнасцяў, але некаторыя трансфармуюцца з улікам неабходнасці. Напрыклад, у нас былі спецыяльнасці "будаўніцтва атамных станцый", "парагенератарныя ўстаноўкі для атамных станцый". З наступнага года будзе весціся набор на спецыяльнасць "праектаванне і эксплуатацыя АЭС". Гэта сёння найбольш запатрабавана, і калі мы будзем рыхтаваць 20-30 спецыялістаў, будзе пастаяннае папаўненне, рэсурс для атамнай энергетыкі нашай краіны", - сказала Лілія Дулінец.

Дзень атамных тэхналогій праводзіцца чацвёрты раз і ўжо стаў традыцыйным мерапрыемствам. У ім удзельнічаюць студэнты спецыяльнасцяў, звязаных з ядзернымі тэхналогіямі: атамная энергетыка, навука. "Заўтра гэтыя студэнты будуць забяспечваць у тым ліку бяспечную эксплуатацыю Беларускай АЭС, якая будзе працаваць мінімум 60 гадоў. У іх павінен быць неабходны багаж ведаў, які яны будуць пастаянна папаўняць і ўдасканальваць. Важна, каб студэнты зразумелі, што іх чакае ў будучыні, на якую прафесійную сьцежку яны ўступаюць. Яны павінны пераканацца ў тым, што зрабілі правільны выбар", - адзначыла намеснік дырэктара Дэпартамента. Яна падкрэсліла, што сфера атамных тэхналогій дынамічна развіваецца, таму спецыялістам трэба будзе пастаянна павышаць кваліфікацыю, атрымліваць новыя веды, уменні, навыкі.

Дзень атамных тэхналогій - адукацыйна-забаўляльнае мерапрыемства для студэнтаў Беларусі. Арганізатарам мерапрыемства выступае дзяржкарпарацыя "Расатам" пры падтрымцы Міністэрства энергетыкі Беларусі, інфармацыйнага цэнтра па атамнай энергіі і Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Галоўнай мэтай Дня атамных тэхналогій з'яўляецца папулярызацыя тэхнічнай адукацыі сярод моладзі.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца па расійскім праекце паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральны падрадчык будаўніцтва БелАЭС - інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам" (АСЭ).

Апошняя змена 06.12.2019
© 2010- Дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС». Ўсе правы абаронены. Пры любым выкарыстанні матэрыялаў сайта, актыўная спасылка на www.belaes.by абавязковая.
На сайце працуе сістэма праверкі памылак. Выявіўшы недакладнасць у тэксце, вылучыце яе і націсніце Ctrl + Enter.
Яндекс.Метрика
Распрацоўка: ЦВР-Кастрычніцкі
Даслаць паведамленне аб памылцы