Надрукаваць гэтую старонку
19.11.2019

Інфармацыйна-выдавецкаму цэнтру ААТ «Эканомэнерга» ўручаны дыплом і прыз Электраэнергетычнага савета СНД

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

15 лістапада адбылася даўно чаканая падзея - калектыву інфармацыйна-выдавецкага цэнтра былі ўручаны дыплом і прыз Электраэнергетычнага Савета (ЭЭС) СНД за альбом «Энергетычная стратэгія. Дзесяць гадоў з беларускай энергетыкай». Кніга заняла другое месца па выніках конкурсу на лепшае друкаванае выданне дзяржаў-удзельніц СНД, арганізаванага ў рамках ЭЭС СНД, у намінацыі «Неперыядычныя выданні».

Альбом быў прадстаўлены на конкурс Міністэрствам энергетыкі Рэспублікі Беларусь і стаў адным з 8 намінантаў, вылучаных краінамі СНД. Уручылі ўзнагароды кіраўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра энергасістэм дзяржаў-удзельніц СНД Выканаўчага камітэта электраэнергетычнага савета СНД Аляксей Ціваненка і прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь Жанна Зянькевіч.

Выданне прысвечана 10-годдзю з моманту заснавання навукова-практычнага часопіса Мінэнерга Беларусі «Энергетычная стратэгія». На старонках альбома прадстаўлена інфармацыя пра падзеі, якія характарызуюць асноўныя этапы развіцця беларускай энергетыкі ў перыяд з 2008 па 2018 год, рэалізацыі маштабных энергетычных праектаў, іншых дасягненнях у сферы энергетыкі, а таксама пра людзей, якія забяспечылі паспяховае развіццё галіны.

Азнаёміцца з выданнем можна тут.

Апошняя змена 19.11.2019