Надрукаваць гэтую старонку
06.11.2019

Пасол Аўстрыі наведала Беларускую АЭС

Крыніца: Аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыйскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Алаізія Вергетэр 5 лістапада 2019 г. з рабочым візітам наведала дзяржаўнае прадпрыемства «Беларуская АЭС».

Спадарыня Алаізія Вергетэр пабывала ў інфармацыйным цэнтры АЭС, агледзела горад энергетыкаў Астравец, азнаёмілася з падрыхтоўкай персаналу ў вучэбна-трэніровачным цэнтры атамнай электрастанцыі, наведала Цэнтральны пункт кіравання Беларускай АЭС і іншыя аб'екты будуемай атамнай электрастанцыі.

Актуальныя пытанні рэалізацыі беларускай ядзернай энергетычнай праграмы былі абмеркаваны падчас сустрэчы пасла з намеснікам Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь Міхаілам Іванавічам Міхадзюком і генеральным дырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства «Беларуская АЭС» Міхаілам Васільевічам Філімонавым.

Апошняя змена 06.11.2019