Надрукаваць гэтую старонку
01.11.2019

Новы выпуск газеты «Энергетыка Беларусі»

Крыніца: Афіцыйны сайт Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь

Другі кастрычніцкі выпуск газеты «Энергетыка Беларусі» (№20, 2019) ужо даступны для чытання ў электронным выглядзе.

Ключавой тэмай выпуску з'яўляюцца мерапрыемствы XXIV Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму. На старонках №20 карэспандэнты выдання распавядаюць аб канферэнцыі «Міжнародны вопыт рэалізацыі стратэгіі ўстойлівага развіцця», тэматычным круглым стале «Аб грамадскім кантролі ў атамнай энергетыцы на прыкладзе беларускай АЭС:  «нулявы замер» і міжнародная экспертыза матэрыялаў». Без увагі галіновага выдання не засталіся такія мерапрыемствы, як Smart Energy Forum і II пасяджэнне нямецка-беларускай рабочай групы «Комплексная аптымізацыя энергетычнай сістэмы».

Акрамя таго, у №20 можна прачытаць аб Рэспубліканскім галіновым аглядзе-конкурсе аматарскай мастацкай творчасці, які прайшоў у Полацку з 18 па 20 кастрычніка.

Тэма дабрачыннасці і клопату аб блізкіх падымаецца ў тэксце «Цуд з воўны». Карэспандэнт выдання распавядае пра клуб «28 завес», які быў арганізаваны намаганнямі апаратчыка хімвадаачысткі Мiнскай ЦЭЦ-4 Веры Фраловай для дапамогі неданошаным дзецям…

Чытаць газету «Энергетыка Беларусі» разам з намі!

Апошняя змена 01.11.2019