Надрукаваць гэтую старонку
29.10.2019

Будучыя спецыялісты Беларускай атамнай станцыі прайшлі падрыхтоўку на Калінінскай АЭС

Крыніца: Цвярскія ведамасці

25 кастрычніка 2019 г. на Калінінскай АЭС завяршылі праходжанне вытворчай практыкі студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ, г. Мінск), якія навучаюцца па спецыяльнасці «Ядзерная фізіка і тэхналогіі». Навучанне прайшло ў рамках Дзяржаўнай праграмы падрыхтоўкі кадраў для ядзернай энергетыкі Рэспублікі Беларусь.

Па словах намесніка галоўнага інжынера па падрыхтоўцы персаналу Калінінскай АЭС Яўгена Калеснічэнкі, атамная станцыя на працягу многіх гадоў выступае пляцоўкай для навучання будучых спецыялістаў-атамшчыкаў. «Праходжанне практыкі на КАЭС дазваляе ім атрымаць веды і навыкі, якія ў далейшым будуць ужытыя ў прафесійнай дзейнасці», - адзначыў Яўген Калеснічэнка.

Праграма падрыхтоўкі спецыялістаў для Беларускай АЭС уключала як тэарэтычныя курсы, так і атрыманне практычных ведаў у галіне эксплуатацыі сістэм і абсталявання рэактарнага і турбіннага цэхаў. На працягу двух тыдняў студэнты пазнаёміліся са спецыфікай вытворчасці электраэнергіі на энергаблоках з вода-вадзянымі энергетычнымі рэактарамі (ВВЭР), пабывалі ў асноўных вытворчых падраздзяленнях Калінінскай АЭС. На базе вучэбна-трэніровачнага падраздзялення (УТП) КАЭС для практыкантаў прайшлі заняткі ў тэхнічных класах і на поўнамаштабным трэнажоры блокавага пункта кіравання энергаблокам.

«Падрыхтоўцы персаналу для Беларускай АЭС надаецца першараднае значэнне. Найважнейшую ролю тут адыгрывае стажыроўка на дзеючай АЭС з такім жа тыпам рэактарнай устаноўкі. У гэтым плане найбольш зручная Калінінская атамная станцыя. Яны мае зручнае геаграфічнае размяшчэнне, укамплектавана сучасным паркам поўнамаштабных трэнажораў, валодае шырокай вучэбнай базай - гэта майстэрні, навучальныя аўдыторыі і класы спецыяльнай падрыхтоўкі», - падкрэсліў Алег Семяновіч, старшы выкладчык кафедры «Ядзернай фізікі» фізічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Апошняя змена 29.10.2019

Галерэя малюнкаў